У Ратэрдаме ў чаканні росту коштаў на нафту чакае 40 напоўненых танкераў


Сёння падаюць не толькі кошты на нафту, але і попыт на яе. Здабыча, аднак, трымаецца на ранейшым узроўні. Лішкі так і не выгружаюцца з танкераў. Але трэйдэры і не спяшаюцца разгружаць, бо спадзяюцца росту цэнаў.

Прадстаўнік порта Ратэрдама С’яаак Попп пацвердзіў, што цяперашняя колькасць танкераў перавышае звычайныя лічбы караблёў. Большасць з проста стаіць на якары і чакае павышэння коштаў на нафту, каб выгодна прадаць.

Попп кажа, што зграмаджэнне танкераў у порце не перашкаджае руху іншых караблёў.

Порт у Ратэрдаме – своеасаблівы маркер пры ўсталяванні каціровак на нафтапрадукты і нафту Brent. Нідэрландскі горад зʼяўляецца найбуйнейшым нафтаналіўным портам і цэнтрам спотавага гандлю нафтай ва ўсёй паўночна-заходняй Еўропе.

Магчыма, танкеры чакалі не марна: сёння раніцай упершыню з 1 лютага кошт на барэль Brentʼу падняўся да $ 36, але пасля абеду знізіўся да $ 35,86.

ДД

Глядзі таксама
Каментары