У Растове-на-Доне за 18 гадзінаў згарэла 118 дамоў


22 жніўня. Растоў-на-Доне. Месца пажару.
Фота: ТАСС

Пажар пачаўся 21 жніўня. Адкрыты агонь пажарнікам удалося ліквідаваць толькі раніцай 22 жніўня.

Паводле МНС Расеі 45 асобаў звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя, 5 чалавек шпіталізаваныя з моцнымі апёкамі і атручваннем угарным газам. Расейскія медыі паведамляюць пра 9 шпіталізаваных.

Рэгіянальнае ўпраўленне МУС паведамляе аб узбуджэнні крымінальнай справы аб наўмысным знішчэнні маёмасці.

Мясцовыя жыхары мяркуюць, што пажар мог распачацца праз падпал. Прэс-служба растоўскага губернатара паведаміла, што ў раёне пажару «працавалі чорныя рыэлтары». У МНС РФ заявілі, што пажар пачаўся праз падпал.

У тушэнні пажару былі задзейнічаныя амаль 2000 асобаў. Раён пажару ачэплены жаўнерамі. У горадзе ўведзенае надзвычайнае становішча.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў