У Растове-на-Доне падчас прызямлення разбіўся пасажырскі самалёт


Лайнер з Дубаю (належаў кампаніі «Fly Dubai») запаліўся над аэрадромам Растова-на-Доне і распаўся на кавалкі за 50-100 метраў да паласы пасадкі. На борце знаходзіліся 62 чалавекі. 

Фота rusnovosti.ru
Фота rusnovosti.ru

«Боінг-737» сядаў ва ўмовах дрэннага надвор’я і бачнасці. Цяпер гарадскі аэрапорт у Растове-на-Доне зачынены праз катастрофу. Інфармацыю пацвердзілі ў мясцовым прадстаўніцтве МНС Расеі. Загінулі ўсе пасажыры і чальцы экіпажу – 62 чалавекі, сярод якіх было чацвёра дзяцей.

Крыніца «РИА Новости»

ГВ, «Белсат»

Стужка навінаў