У расейскім Зеленаградску адкрылі помнік Міцкевічу


У часы Адама Міцкевіча Зеленаградск называўся Кранц і належаў Каралеўству Прусія. Будучы пясняр правёў там некалькі дзён у 1824 годзе, па дарозе з Вільні да Санкт-Пецярбургу.

Гранітная статуя вырабіў скульптар з Калінінграду Валерый Кавалёў. Прафінансавала праект абласное Міністэрства культуры, дапамаглі таксама і мясцовыя бізнесоўцы.

Расейскае агенцтва «Regnum», якое інфармуе пра гэтую падзею, згадвае сувязь Міцкевіча з Пушкіным. Дадае таксама, што паэт нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, пісаў па-польску, а жыў і тварыў у Расейскай імперыі, таксама ў Нямеччыне, Швейцарыі і Італіі.

«Сёння адначасова некалькі дзяржаў – Польшча, Літва і Беларусь – спрачаюцца на тэму права называць яго сваім нацыянальным паэтам», – піша «Regnum».

ЦГ, belsat.eu

Стужка навінаў