У расейскім горадзе тры дні няма пітной вады. Жыхарам выдаюць два літры па пашпарце


26 000 жыхароў расейскага гораду Северауральск (Свярдлоўскай вобл.) жывуць без вады з 16 ліпеня.

Падача вады спынілася праз абвал рэчышча ракі Кальі, адкуль вёўся водазабор. З кранаў цячэ вада непрыдатная для піцця. У горадзе арганізавалі пункты выдачы вады, аднак выдаюць яе толькі па спісах, пры ўмове наяўнасці пашпарту і па два літры на чалавека, паведамляе znak.com.

Мясцовыя жыхары таксама паведамляюць, што з 17 ліпеня ў крамах немагчыма набыць пітную ваду.

«Цяпер за ваду літаральна б’юцца», – заявілі суразмоўцы выдання.

Паводле в.а. кіраўніка гарадской адміністрацыі Уладзіміра Паслера «падстаў для панікі няма».

Пра гэта чыноўнік заявіў у сваім відэазвароце да жыхароў гораду.

ЮВ, belsat.eu, паводле znak.com

Стужка навінаў