У Расеі з’явілася валюта з партрэтам Пуціна (Фота)


Грошы з выявай расейскага кіраўніка пачалі выпускаць казакі Санкт-Пецярбургу. Паводле кіраўніка казацкага таварыства «Ірбіса» Андрэя Палякова, у народ пайшло ўжо больш мільёна купюр. На самаробныя грошы чальцы абшчыны могуць адрамантаваць тэхніку або купіць прадукты на ўласным хутары.

Акрамя кіраўніка Крамля на грошах намаляваныя сам атаман Палякоў, імператар Расейскай Імперыі Мікалай II ды іншыя вядомыя асобы.

Нацыянальная валюта казакоў даражэйшая за рубель: адзін грош роўны ста рублям, адзін алтын – тысячы, а адна башля – дзесяці тысячам.

Валютай зацікавілася пракуратура Санкт-Пецярбургу і Цэнтрабанк Расеі.

Раней запусціць уласныя грошы спрабаваў падмаскоўны фермер Міхаіл Шляпнікаў. Суд пастанавіў, што ягоныя каліоны пагражаюць адзінству аплатнай сістэмы РФ.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары