У Расеі знішчылі фуру турэцкай гародніны, якую везлі з Беларусі


Турэцкія памідоры, кабачкі і перац ехалі ў Расею без дакументаў.

9 лютага ў Падмаскоўі пры даглядзе беларускага аўтамабіля працаўнікі Рассельгаснагляду па Маскве, Маскоўкай і Тульскай вобласцяў канфіскавалі і знішчылі больш за 18 тонаў гародніны з маркіроўкай турэцкіх вытворцаў.

«У раёне пасёлка Крэкшына Маскоўскай вобласці пры правядзенні надгляду аўтатранспартнага сродку, які рухаўся з Беларусі, быў усталяваны факт знаходжання прадукцыі расліннага паходжання, забароненай да ўвозу на тэрыторыю РФ, агульнай вагою 18,2 тоны», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Усю гародніну «у адпаведнасці з заканадаўствам» канфіскавалі і знішчылі на палігоне цвёрдых бытавых адкідаў у Ступінскім раёне Маскоўскай вобласці.

ДД

Стужка навінаў