У Расеі жаўнер расстраляў афіцэра і яшчэ двух вайскоўцаў


Фота - armejskij-bloknot.ru

Афіцэр і двое вайскоўцаў загінулі, яшчэ два чалавекі атрымалі раненні ў выніку стральбы на палігоне ў Амурскай вобласці.

«Пры правядзенні планавых начных стрэльбаў вайсковец выпусціў чаргу з аўтамата ў напрамку групы, якая чакала выхаду на агнявы рубеж, – гаворыцца ў прэс-рэлізе Мінабароны, – На стрэльбішчы вайсковец расстраляў двух байцоў і афіцэра. Яшчэ аднаго вайскоўца параніў, ён знаходзіцца цяпер у шпіталі. Скраў аўтамат з некалькімі ражкамі патронаў, стралок пакінуў месца здарэння і знаходзіцца ў бегах».

Па загаду міністра абароны да месца здарэння накіравалі камісію на чале з начальнікам штаба сухапутных войскаў.

«У якасці верагодных прычын таго, што здарылася разглядаюцца ўсе версіі, уключаючы нервовы зрыў у ваеннаслужачага», – адзначаюць у Мінабароны.

 

ІІ, belsat.eu, паводле Інтэрфакс

Глядзі таксама
Каментары