У Расеі затрымалі гісторыка Юрыя Дзмітрыева


У Карэліі зноў затрымалі кіраўніка мясцовай суполкі праваабарончага таварыства «Мемарыял» Юрыя Дзмітрыева. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ.

Кіраўніка карэльскага аддзялення «Мемарыялу» упершыню затрымалі 13 снежня 2016 года. Больш за год яго трымалі ў СІЗА па абвінавачванні ў вырабе парнаграфіі. Па версіі следства, Дзмітрыеў фатаграфаваў сваю прыёмную дачку аголенай. Абарона гісторыка сцвярджае, што гаворка ідзе пра здымкі з дзённіка здароўя дзяўчынкі, які Дзмітрыеў вёў для органаў апекі. Калегі і сябры гісторыка неаднойчы заяўлялі, што крымінальная справа супраць Дзмітрыева – заказное. Справа Юрыя Дзмітрыева выклікала шырокі грамадскі рэзананс. У падтрымку гісторыка выступілі многія прадстаўнікі расейскай інтэлігенцыі.

4 красавіка Петразаводскі гарадскі суд апраўдаў Юрыя Дзмітрыева па артыкулах аб распусных дзеяннях і вырабе дзіцячай парнаграфіі і вызваліў у зале суда. Аднак 14 чэрвеня Вярхоўны суд Карэліі адмяніў прысуд гісторыку Юрыю Дзмітрыеву.

Юрый Дзмітрыеў – 62-гадовы кіраўнік карэльскага аддзялення «Мемарыялу». У канцы 90-х ён выявіў масавае пахаванне ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у карэльскім мястэчку Сандармох.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў