У Расеі затрымалі фуру з замаскаваным пад цыбулю гераінам


Жыхар Таджыкістану пастаўляў наркотыкі з Кіргізіі на базу гародніны ў Екацярынбурзе. Тавар увозілі пад выглядам цыбулі: лузгою прыкрывалі загорнутыя ў скотч герметычныя пакеты з гераінам.

Праваахоўнікі знайшлі 230 цыбулін, у якіх перавозілася каля 25 кілаграмаў гераіну. Кошт «наркатычных цыбулін» ацэньваюць у $500 тысяч. Замаскіраваныя пад цыбуліны наркотыкі былі перамяшаныя з сапраўднымі. Супрацоўнікам ФСБ прыйшлося ўласнаручна перабраць 20 тонаў пастаўкі.

Супраць арганізатара наркатрафіку распачалі крымінальную справу за незаконны збыт і кантрабанду наркатычных сродкаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў