ФСБ затрымала аднаго з меркаваных арганізатараў тэракту ў Пецярбургу (Відэа)


Відэа затрымання

Адзін з меркаваных арганізатараў тэратку ў метро Санкт-Пецярбургу затрыманы ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці.

Пра гэта інфармагенцтву «Интерфакс» паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ Расеі (ЦГС).

«ФСБ у межах распачатай СК Расеі крымінальнай справы па факце тэрарыстычнага акту 3 красавіка ў метрапалітэне гораду Санкт-Пецярбурга ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці затрымала аднаго з арганізатараў злачынства, якое расследуецца. Гэта выхадзец з Цэнтральна-азіяцкага рэгіёну Азімаў Аброр Ахралович, 1990 года нараджэння», – гаворыцца ў паведамленні ЦГС.

У тэксце адзначаецца, што затрыманы ажыццявіў падрыхтоўку тэрарыста-смяротніка Джалілава. У цяперашні час Азімаў дастаўлены для правядзення следчых дзеянняў у Следчы камітэт Расейскай Федэрацыі.

Чытайце таксама:

3 красавіка ў выніку выбуху самаробнай бомбы ў вагоне цягніка метро ў Санкт-Пецярбургу загінулі 15 чалавек (у тым ліку меркаваны тэрарыст), больш за 50 атрымалі раненні. Акрамя таго, на станцыі «Плошча Паўстання» было выяўленае і абясшкоджанае выбуховае прыстасаванне, якое не спрацавала.

НМ, belsat.eu, паводле «Интерфакс»

Стужка навінаў