У Расеі заснаваны памятны медаль «за Сірыю»


Тэарэтычна новым медалём узнагароджваць будуць кожнага ўдзельніка сірыйскай аперацыі. Такім чынам, у будучыні можна будзе даведацца пра дакладныя лічбы прысутных там расейскіх вайскоўцаў.

Сёння афіцыйная старонка расейскага Міністэрства абароны апублікавала загад аб заснаванні медаля «Удзельніку вайсковай аперацыі ў Сірыі».

Сяргей Шойгу падпісаў пастнову яшчэ 30 лістапада – праз два месяцы пасля пачатку расейскім войскам сірыйскай аперацыі ды праз тыдзень пасля збіцця туркамі Су-24.

Дагэтуль расейскіх вайскоўцаў ужо ўзнагароджвалі за Сірыю.

9 лістапада з ордэнам Святога Георгія на грудзях на публіцы зʼявіўся старшыня расейскага генштабу Валерый Герасімаў. Пуцін уручыў Герасімаву ордэн патаемна. Вайскоўцы ўпэўненыя, што вышэйшай расейскай адзнакай генерал узнагароджаны менавіта за Сірыю.

Напярэдадні Новага году расейскія марскія пяхотнікі атрымалі разнастайныя дзяржаўныя ўзнагароды ад камандавання Чарнаморскім флотам – за тое, што «адзначыліся пры ахове і абароне авіябазы Хмэймім». З верасня 2015 года з гэтага аэрадрому баявыя вылеты здзяйсняюць расейскія бамбавікі.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”79442″ img_size=”large”][vc_column_text]На новым медалі бачна мапу Сірыі і выявы расейскіх самалётаў і баявога карабля. Стужка складзеная з колераў Мінабароны РФ і сцяга Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”79438″ img_size=”medium”][vc_column_text]Журналісты спадзяюцца, што колькасць выдадзеных медалёў дазволіць пазней падлічыць прыкладную колькасць удзельнікаў расейскай аперацыі на Бліжнім Усходзе.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў