У Расеі замест таксоўкі прыязджае БТР


Таксі для «ветлівых людзей» набывае папулярнасць у Санкт-Пецярбургу.

Ідэя прыйшла ў галаву дырэктару фірмы таксі Аляксею Эвенкаву. Ён распавёў Reuters, што калі паміж супрацоўнікамі ладзілі спаборніцтвы па майстэрскіх навыках кіроўцы, замовілі палявую кухню. На месца імпрэзы яе дацягнуў БРДМ (браніраваная разведвальна-дазорная машына), і працаўнікі вырашылі дзеля забавы сесці за руль вайсковай машыны.

Цяпер, кажа Эвенкаў, замовы на экзатычную таксоўку паступаюць рэгулярна. Каб людзі не баяліся, што на вуліцы з’явілася вайсковая тэхніка, машыну пафарбавалі ў чырвоны колер ды зрабілі надпіс «Бяспечная таксоўка». Праўда, жанчынам ды старэйшым людзям не надта зручна забірацца ўнутр, затое рэйс з „павышанай бяспекай” кампенсуе намаганні.

У наступным годзе фірма плануе пашырыць парк БТР-аў ды „павысіць іх камфортнасць”.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў