У Расеі зачынілі выставу фотаздымкаў аб акупацыі, таму што дзеці на здымках усміхаліся


Арганізатараў «Браншчына ў аб’ектыве вайны. Дзіцячыя лёсы» абвінавацілі ў прапагандзе фашызму.

Выстава ўнікальных фатаграфій адчынілася 11 красавіка ў наўковай бібліятэцы Бранску. Яе выключнасць палягала на тым, што здымкі, на якіх паказанае паўсядзённае жыццё жыхароў акупаваных савецкіх тэрыторый, зробленыя немцамі.

На экспазіцыі былі прадстаўленыя 50 фатаграфій дзяцей і падлеткаў з 10 раёнаў Бранскай вобласці. Перад адкрыццём матэрыялы былі зацверджаны, а выстава ўключана ў спіс галоўных імпрэзаў, арганізаваных дзяржаўнымі культурніцкімі ўстановамі Бранску.

Тое, што не заўважылі чыноўнікі, трапіла ў вока актывістаў ультрапатрыятычнай арганізацыі «Суть времени». На адкрыцці яны раздзьмулі скандал, абвінаваціўшы арганізатараў выставы ў тым, што «акупацыйны рэжым прадэманстраваны са станоўчага боку, а некаторыя дзеці ўсміхаюцца»
Актывісты пачалі пісаць скаргі ўва ўсе магчымыя інстанцыі. Бібліятэка прыняла рашэнне зачыніць экспазіцыю, а выставу перанеслі на сайт «Бранскай вуліцы».

ЦГ, belsat.eu/pl/bryansk.ru

Глядзі таксама
Каментары