У Расеі забаранілі «Карфаген»


Паводле запыту Раскамнагляду сацыяльная сетка «ВКонтакте» заблакавала суполку «Карфаген», члены якой змагаліся з «распустаю», публікуючы кантакты, адрасы ды фотаздымкі чачэнскіх дзеўчын.

У каментары meduza.io прадстаўнік Раскамнагляду патлумачыў, што паблік закрылі праз распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Суполку стварылі ў 2017 годзе. Яе адміністратары называлі сябе «моладзевым рухам за ачышчэнне» чачэнскага народу і выступалі супраць «русіфікацыі» Чачэніі.

У верасні ахвяра членаў «Карфагену» спрабавала збегчы ў Еўропу праз Менск.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў