У Расеі за содні знішчылі амаль 320 тон санкцыйных прадуктаў. На чарзе – персікі і вішні


У Расеі 6 жніўня былі знішчаныя 290 тон санкцыйных харчоў расліннага паходжання і 29,3 тоны прадукцыі жывёльнага паходжання, паведаміў Рассельгаснагляд.

Першай знішчылі партыю сыру, якую завезлі ў Белгародскую вобласць РФ без належных дакументаў. Кіроўцы грузавікоў не змаглі растлумачыць паходжанне прадукцыі, інфармуе korrespondent.net.

Глядзіце яшчэ >>> Па Расеі разносіцца дым ад спаленай свініны

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У пятніцу, 7 жніўня, знішчэнне працягнецца.

У прыватнасці, у ліку апошніх затрыманняў – аўтамабілі з садавіной, правераныя ў Бранскай вобласці РФ. Нектарыны, персікі, вішні мелі фітасанітарныя сертыфікаты, выдадзеныя ў Беларусі на падставе рээкспартных сертыфікатаў Малдовы і Грэцыі, а таксама сертыфікатаў краіны паходжання грузу – Турцыі.

Аднак, як паведамляе служба, улады Турцыі не пацвердзілі сапраўднасць гэтых сертыфікатаў.

Агульная вага праверанага грузу складае 270 тон.

29 ліпеня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна з якім сельскагаспадарчая прадукцыя, забароненая да ўвозу ў Расею, падлягае знішчэнню з 6 жніўня гэтага года.

Першая партыя санкцыйных прадуктаў харчавання была знішчаная ў Самары.

Кіраўнік міністэрства сельскай гаспадаркі РФ Аляксандр Ткачоў заявіў, што санкцыйныя прадукты могуць небяспечныя для здароўя расейцаў, таму іх неабходна знішчаць.

Больш за 250 тысяч расейцаў ужо выказалі пратэст у сувязі са знішчэннем свежых прадуктаў і выступілі за перадачу іх грамадзянам, якія жывуць у нястачы.

МЯ, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў