У Расеі выпусцяць калекцыю ватнікаў


Калекцыю ватных куртак рыхтуюць расейскі пісьменнік Захар Прылепін і дызайнер Ягор Зайцаў. Калекцыя будзе называцца «Захар і Ягор».

Пра гэта радыёстанцыі «Говорит Москва» паведамілі ў кампаніі «ТМ RPS Brand», якая ўзяла на сябе вытворчасць і продаж дадзенай лініі адзення.

Там таксама адзначылі, што крэатыўным партнёрам выступіў «Дом Моды Славы Зайцава».

«Я рады ўдзельнічаць у праекце, і для мяне, у першую чаргу, гэтая гісторыя не пра вопратку, а пра павагу да культуры нашага народу… І трохі самаіроніі нам сапраўды не пашкодзіць», – падкрэсліў Захар Прылепін.

«Для мяне гонар працягнуць справу бацькі. 50 гадоў таму ён праславіў ватнік ва ўсім свеце, цяпер мы вернем яго на радзіму», – у сваю чаргу адзначыў Ягор Зайцаў.

Рознічны продаж рэчаў з новай калекцыі, якія стартуе 23 лістапада, будзе ажыццяўляцца праз сетку крам «Street Story» ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Шаблон, які выкарыстоўваюць пры стварэнні мемаў пра "ватніка". Фота wikipedia.org
Шаблон, які выкарыстоўваюць пры стварэнні мемаў пра “ватніка”. Фота wikipedia.org

Ватнік (вата) – гэта інтэрнэт-мем, зборны вобраз фанатычнага расейскага патрыёта, якога адрознівае сляпая лаяльнасць да сваіх уладаў, нянавісць да ўсяго амерыканскага, празмернае спажыванне алкаголю і непахісная ўпэўненасць у тым, што расейскі народ – самы вялікі ў свеце.

Мем паўстаў у 2011 годзе ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» як карыкатурны чалавечак «Рашка – квадратны ватнік» у серыі тэматычных коміксаў; але асаблівую папулярнасць персанаж набыў у 2014 годзе на фоне ўкраінскага крызісу.

МЯ, паводле govoritmoskva.ru

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары