У Расеі выпусцілі каўбасу «Санкцыі сыравяленыя»


Каўбаснікі з Кранштату вырашылі прыдаць санкцыям пазітыўны сэнс і «завялілі» іх.

«За апошні год, калі супраць Расеі былі абвешчаныя эканамічныя санкцыі з боку аб’яднанай Еўропы і ЗША, гэта слова стала нейкім сімвалам шантажу і псіхалагічнага ўздзеяння. Мы вырашылі прыдаць пазітыўны сэнс, вырашылі, што можам павяліць гэтыя санкцыі», – кажа генеральны дырэктар Кранштадскай мясаперапрацоўчага завода Ігар Яфімаў.

Пры вырабе новай каўбасы вытворцы стараліся перайсці на расейскую сыравіну, але цалкам пазбегнуць імпартных кампанентаў не змаглі, прызнаецца Ігар Ефімаў:

«З еўрапейскай свініны пераключыліся на айчынную. Другая хваля крызісу, якая выразіўся ў рэзкім узросце курсаў валют – больш цяжкая для нас, бо спецыі, дабаўкі і ўпакоўкі – імпартныя. На жаль, перац не расце ў Расеі».

З-за складанай сістэмы сертыфікацыі Еўразвязу, кіраўніцтва завода сумняецца, што атрымаецца экспартаваць «Санкцыі» на захад.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў