У Расеі выпаў карычневы снег


Каляровыя ападкі прынесла з Афрыкі.

На поўдні Расеі выпаў снег з пяском. Па звестках сіноптыкаў, каляровыя ападкі звязаныя з пясчанымі бурамі на поўначы Афрыкі.

«Паступалі тэлефанаванні ад жыхароў. Каляровыя ападкі выпалі не толькі ў Сочы, але і ў іншых населеных пунктах Краснадарскага краю. Колер ападкаў жоўта-карычневы. Па нашых здагадках, гэта афрыканскі пыл, які ўзнік у выніку пясчанай буры ў раёне Сахары», – распавёў кіраўнік Краснадарскага краявога гідраметцэнтра Андрэй Бондар парталу «Кубань 24».

Пояс шчыльных пылавых аблокаў рухаецца ад паўночна-ўсходняй Лівіі, праз выспу Крыт і Эгейскае мора да Чарнаморскага ўзбярэжжа.

Па дадзеных Сочынскага спецыялізаванага цэнтру па гідраметэаралогіі і маніторынгу Чорнага і Азоўскага мораў, такое адбываецца амаль кожны год, аднак у гэты раз пясчанага пылу больш – гэта і дало яркі колер.

Метэаролагі прагназуюць, што сітуацыя нармалізуецца да выхадных. І кажуць, што нягледзячы на вонкавую незвычайнасць каляровыя ападкі бясшкодныя.

ДД

Стужка навінаў