У Расеі выйшаў на волю брат апазіцыянера Аляксея Навальнага


Алег Навальны (злева) з братам Аляксеем

Алег Навальны, якога ў канцы 2014 года прысудзілі да 3,5 гадоў калоніі па справе «Іў Рашэ», выйшаў на волю.

Каля калоніі ў Арлоўскай вобласці Алега Навальнага сустракаў старэйшы брат – Аляксей Навальны і журналісты.

Алег Навальны шмат разоў падаваў на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, але яму адмовілі праз шматлікія спагнанні. Еўрапейскі суд па правах чалавека летась пастанавіў, што права абвінавачаных па справе «Іў Рашэ» на справядлівае разбіральніцтва было парушанае. Нягледзячы на гэта, Вярхоўны суд Расеі адмовіўся адмяняць прысуд.

Алега Навальнага абвінавачвалі ў тым, што займаючы кіроўную пасаду ў Пошце Расеі, ён упэўніў кампанію заключыць загадзя нявыгадную дамову аб перавозцы (тавараў кампаніі «Іў Рашэ»). Аляксей Навальны таксама быў фігурантам справы, але яго суд прысудзіў да ўмоўнага тэрміну.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Meduza, фотаздымак Андрэй Казенка/ Meduza

Стужка навінаў