У Расеі выбухнула ракета, якую здалі на металалом


Выбух на запісе відэарэгістратара

Супрацоўнікі Расгвардыі Забайкалля знайшлі баявую частку зенітнага ракетнага комплексу і ягоныя фрагменты на месцы выбуху на металабазе ў Чыце.

Пра гэта інфармацыйнаму агенцтву «Чита.ру» паведамілі ў прэс-службе ведамства.

«Здзяйсняючы агляд месца выбуху, супрацоўнікі Расгвардыі знайшлі фрагменты баявой часткі зенітнага ракетнага комплексу С-200 «Ангара». Таксама побач знаходзілася яшчэ адна баявая частка зенітнага ракетнага комплексу С-200 «Ангара», якая не ўяўляе пагрозы выбуху, паколькі знаходзіцца ў «спячым рэжыме», – адзначылі ў прэс-службе.

Пра знаходку паведамілі спецыялістам Міністэрства абароны для яе транспарціроўкі з металабазы і далейшай нейтралізацыі,

У цяперашні час на месцы здарэння выбухатэхнікі Расгвардыі Забайкальскага краю працягваюць працу, шукаючы іншыя выбуханебяспечныя прадметы.

Выбух на металабазе адбыўся раніцай 10 жніўня, на месца выехалі супрацоўнікі МНС Расеі і Расгвардыі, а таксама хуткая дапамога і следчыя. У Міністэрстве аховы здароўя краю паведамілі пра двух загінулых і адным пацярпелым, які ў стане крайняй ступені цяжкасці быў дастаўлены ў Краёвую клінічную больніцу.

Відавочцы апублікавалі фатаграфіі з месца выбуху, на якіх бачныя разбітыя вокны і плот, які разваліўся, а адзін з чыцінцаў засняў на відэа грыб ад выбуху.

Падчас агляду месца выбуху інжынерна-сапёрная брыгада Расгвардыі выявіла фрагменты снараду. Праз некалькі гадзін паліцыя ачапіла тэрыторыю з-за іншага прадмета, падобнага на боепрыпас.

Выбух на базе прыёму металалому на Алімпійскім праездзе ў Чыце, па папярэдніх дадзеных, адбыўся ў час, калі работнікі займаліся рэзкай металу.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў