У Расеі ўзбуджаная справа аб закліках да масавых беспарадкаў


«Следчыя органы Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэту (СК) Расейскай Федэрацыі па Маскве ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 212.3 Крымінальнага кодэксу РФ (заклік да масавых беспарадкаў)», – паведамляе сайт СК РФ.

Пра падрабязнасці справы СК Расеі не паведамляе. Імаверна, што гаворка ідзе пра запланаваную на 2 красавіка несанкцыянаваную акцыю ў Маскве.

Заклікі на акцыю 2 красавіка зʼявіліся пасля масавых пратэстаў, якія прайшлі 26 сакавіка ў Маскве і дзясятках іншых расейскіх гарадоў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары