У Расеі створаць грамадска-палітычны канал для дзяцей ва ўзросце 8-16 гадоў


Улады Расею збіраюцца выдзеліць ІТАР-ТАСС субсідыю ў памеры 210 млн. расейскіх рублёў (амаль 3,6 млн. USD) на стварэнне канала грамадска-палітычнага накірунку, арыентаванага на дзяцей. Грошы будуць пераразмеркаваны з выдаткаў, што пакідалі на вышэйшую адукацыю.

Субсідыі накіруюць на «фінансавае забеспячэнне стварэнне і арганізацыйна-тэхнічнае суправаджэнне спецыялізаванага каналу грамадска-палітычнага накірунку, арыентаванага на дзяцей ва ўзросце 8-16 гадоў».

Як паведаміў РБК кіраўнік дэпартамента карпаратыўных камунікацый ІТАР-ТАСС Дзмітрый Перцаў, праект будзе запушчаны ў 2018 годзе, ён будзе рэалізаваны «ў каардынацыі» з Міністэрствам адукацыі і навукі Расеі. Пад стварэннем «спецыялізаванага канала грамадска-палітычнага накірунку» маецца на ўвазе «дзіцячая [інфармацыйная] стужка», растлумачыў Перцаў.

«[У 2018 годзе] будзе створана спецыяльная дзіцячая рэдакцыя. Яе задача – збор найбольш цікавых і важных расейскіх і сусветных навінаў для школьнікаў», – адзначыў ён.

У сакавіку больш чым у 100 гарадах Расеі прайшлі пратэстныя акцыі, арганізаваныя Фондам па барацьбе з карупцыяй Аляксея Навальнага. У ліку ўдзельнікаў пратэстаў былі і непоўнагадовыя. Пасля гэтага расейскія ўлады сур’ёзна задумаліся аб мерах ўздзеяння на падлеткаў. Напрыклад, нядаўна МУС РФ прапанаваў увесці адказнасць бацькоў і настаўнікаў школьнікаў, якія прымаюць удзел у няўзгодненых пратэстных акцыях.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў