У Расеі пры разбегу загарэўся рухавік знішчальніка


У Пермі ў аэрапорце «Вялікае Савіна» пры разгоне па ўзлётна-пасадачнай паласе загарэўся рухавік знішчальніка МіГ-31. Пра гэта паведамляе выданне «Коммерсант».

Экіпаж з двух чалавек змог спыніць машыну праз 300 метраў пасля пачатку разбегу, яны змаглі самастойна эвакуявацца на бяспечную адлегласць. Пажарныя патушылі знішчальнік.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, самалёт быў без боекамплекта.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў