У Расеі прапануюць увесці харчовыя карткі


Міністэрства прамысловасці і гандлю Расеі ўнесла ва ўрад канцэпцыю ўвядзення харчовых картак для маламаёмаснага насельніцтва.

Як паведаміў у аўторак агенцтву ТАСС намеснік кіраўніка ведамства Віктар Еўтухоў, дакумент быў прапанаваны на разгляд ураду яшчэ на мінулым тыдні, і, калі ён будзе ўхвалены, Мінпрам прапануе ўнесці неабходныя змены ў заканадаўства.

Паводле інфармацыі ТАСС, пытанне аб картках стала абмяркоўвацца ў міністэрстве яшчэ ўвосень 2014 году – у сувязі з рэзкай дэвальвацыяй рубля і ростам цэнаў на некаторыя віды прадуктаў харчавання, на што паўплывала эмбарга, уведзенае Расеяй у адказ на заходнія санкцыі.

Чытайце таксама >>> Расейская інфляцыя абганяе беларускую

belsat.eu, паводле svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары