У Расеі прадаюць падроблены «Лідскі» квас


Падроблены «Лідскі» квас

Пакупнікі напою ў краме ozon.ru скардзяцца на тое, што квас нагадвае «салодкую ваду цёмнага колеру».

Аказалася, што хтосьці вырашыў пад брэндам беларускай маркі прадаваць падробку. Кошт вар’іруецца ад 0.82 беларускіх капеек да 2.12 рублёў.

Упакоўка «квасу» таксама адрозніваецца ад арыгінальнай.

Сапраўдны квас

На афіцыйным Twitter кампаніі ўжо пракаментавалі справу: прадукт з гэтай этыкеткай не маюць дачынення да фірмовага напою.

 

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары