У Расеі перадухілілі распаўсюд ігрушаў пад выглядам парэчкі


20 000 кг санкцыйных ігрушаў з Бельгіі ўвезлі ў РФ праз Беларусь.

Грузавік з забароненым прадуктам затрымалі ў Наўгародскай вобласці супрацоўнікі Рассельгаснагляду. У хуткім часе ігрушы плануюць знішчыць.

Нагадаем, што са жніўня 2014 года ў Расеі дзейнічае забарона на ўвоз шэрагу прадуктаў, у тым ліку гародніны і садавіны, з краінаў Еўразвязу.

Расея ўвяла забарону ў адказ на санкцыі Захаду ў сувязі з падзеямі на Украіне. У 2015-м у Расеі знішчылі 1 300 тонаў санкцыйных прадуктаў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары