У Расеі памёр канструктар зброі Віктар Калашнікаў


У расейскім Іжэўску ва ўзросце 75 гадоў памёр канструктар стралковай зброі Віктар Калашнікаў.

Пра гэта паведамляе Іжэўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.

«27 сакавіка пайшоў з жыцця выпускнік ІМІ-ІжДТУ Віктар Міхайлавіч Калашнікаў – савецкі і расейскі канструктар стралковай зброі, вядучы інжынер-канструктар канцэрна «Калашнікаў», кандыдат тэхнічных навук, сын выдатнага канструктара стралковай зброі Міхаіла Цімафеевіча Калашнікава», – напісана на сайце ўніверсітэту.

Віктар Калашнікаў як аўтар і суаўтар у стварэнні 30 вынаходніцтваў, абароненых аўтарскімі пасведчаннямі СССР і патэнтамі РФ. Распрацаваў аўтамат АЛ-7, а таксама прынятыя на ўзбраенне ўзоры пісталетаў-кулямётаў ПП-19 «Бізон» ды мадыфікацыю ПП-10 Бізон «Віцязь».

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сайту ІжДТУ

Стужка навінаў