У Расеі пачаў дзейнічаць памежны кантроль самалётаў і пасажыраў з Беларусі


З 00 гадзінаў 15 траўня змянілася тэхналогія абслугоўвання пасажыраў, якія прылятаюць з Беларусі ў Расею.

Усе рэйсы ў расейскія гарады з унутраных тэрміналаў перавялі ў міжнародныя сектары расейскіх аэрапортаў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Таксама будзе здзяйсняцца памежны кантроль паветраных судоў і пасажыраў, якія прылятаюць з Беларусі і ляцяць назад.

У менскім аэрапорце тэхналогія абслугоўвання пасажыраў, якія прылятаюць з Расеі, не змяняецца і памежны кантроль здзяйсняцца не будзе.

Для праходжання кантролю грамадзянам Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі неабходна прадʼявіць дакумент, які сведчыць іх асобу, а таксама пасадачны талон, які пацвярджае іх прылёт або вылет з (у) Рэспублікі Беларусь адпаведным авіярэйсам. Грамадзяне Беларусі ды Расеі праходзяць кантроль па адмыслова вылучаных калідорах.

Пасажырам, якія ляцяць у пункты Расейскай Федэрацыі транзітам праз Нацыянальны аэрапорт «Менск», неабходна будзе прадʼяўляць дакумент, які сведчыць іх асобу, а таксама міграцыйнай карту, запоўненую па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары