У Расеі пачалі раздаваць зямлю

video

1 чэрвеня стартавала кампанія «далёкаўсходні гектар».

У Расеі распачаўся першы этап размеркавання зямлі ў межах закону аб выдачы грамадзянам Расеі ў бязвыплатнае карыстанне зямельных надзелаў на Далёкім Усходзе.

https://www.youtube.com/watch?v=n0iZxPBYnWA

Па адным гектары змогуць атрымаць жыхары з дзевяці пілотных рэгіёнаў:

  • Рэспубліка Саха (Якуція)
  • Камчацкі край
  • Прыморскі край
  • Хабараўскі край
  • Амурскі край
  • Магаданскі край
  • Сахалінскі край
  • Габрэйская аўтаномная вобласць

З 1 кастрычніка закон будзе дзеяць на тэрыторыі Далёкаўсходняй федэральнай акругі, а з 1 лютага 2017 года «далёкаўсходні гектар» зможа атрымаць кожны грамадзянін Расеі.

Чытайце таксама >>> Маскоўскія ўлады пачалі раздаваць «бясплатныя гектары» на Далёкім Усходзе, але нечакана сутыкнуліся з супрацівам

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары