У Расеі настаўнік звольніўся пасля бойкі з вучнем


Інцыдэнт здарыўся падчас урока ў адной са школ Екацярынбургу. Адзін з вучняў запісаў відэа сваркі на мабільны тэлефон.

Падобна, прычынай канфлікту стала нежаданне падлетка даць настаўніку дзённік. Выкладчык згубіў цярпенне і паспрабаваў сілай адабраць яго. Педагог схапіў хлопца за шыю і амаль паваліў яго на парту. Падлетак працягваў супраціўляцца і спрабаваў адабраць дзённік. У выніку ў канфлікт умяшалася класная кіраўніца.

Як стала вядома мясцовым СМІ, настаўнік гісторыі нядаўна скончыў ВНУ і першы год працаваў у школе. Яго, мякка кажучы, паўшчувалі, пасля чаго ён вырашыў звольніцца.

ДР belsat.eu паводле tjournal.ru

Стужка навінаў