У Расеі наклалі арышт на маёмасць фабрыкі Парашэнкі


Следчы камітэт Расеі наклаў арышт на маёмасць фабрыкі «Roshen» у Ліпецку на суму каля $ 38 млн.

Арышт маёмасці на фабрыцы – працяг падатковай праверкі, якая распачалася 1 красавіка. АМАП тады ўзяў у ачапленне прахадныя, адбыўся вобшук. Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу аб махлярстве. Сума якая фігуруе ў справе – каля $ 3,5 млн.

Кіраўніцтва кампаніі ўжо выказала свой пратэст адносна дзеянняў сілавікоў і несуразмернасці закідаў ды кошту арыштаванай маёмасці.

Уласнікам карпарацыі «Roshen» з’яўляецца Пятро Парашэнка. Падчас перадвыбарчай кампаніі ён абяцаў прадаць свой бізнес, аднак дагэтуль здзелкі не адбылося.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў