У Расеі на школьнай алімпіядзе па матэматыцы настаўнікі падрыхтавалі для дзяцей «патрыятычныя» адказы


На матэматычна няправільныя, але «патрыятычныя» адказы паскардзілася маці школьніцы з Новасібірску. Жанчына распавяла, што на алімпіядзе па матэматыцы для 4-га класа былі дзіўныя заданні і яшчэ больш дзіўныя «правільныя» адказы.

Адна з задач была пра валюту: «Долар у два разы даражэй рубля, а еўра ў тры разы даражэй долара. Што лепш, 17 рублёў ці 3 еўра?» З матэматычнага пункту гледжання правільны адказ 3 еўра (гэта значыць 18 рублёў).

Аднак на алімпіядзе правільным лічыўся адказ «17 рублёў». Тлумачылася гэта тым, што «мы ў Расеі жывем, і рублі нашыя грошы».

У іншай задачы школьнікам трэба было вылічыць найменшую колькасць фламастэраў, якія задавальнялі ўмову, але правільным адказам была найбольшая колькасць.

Паспяхова з заданнямі алімпіяды справіліся два школьніка з трыццаці.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары