У Расеі на 3 гады турмы асудзілі беларускага бацьку-тырана, які здзекаваўся з дачкі


Следствам устаноўлена, што мужчына сістэматычна катаваў сваю 11-гадовую дачку.

Беларус жыў у Медыні. З траўня па кастрычнік 2016 года мужчына праз «дрэнныя паводзіны» дачкі ў выхаваўчых мэтах збіваў дзяўчынку, прымушаў яе калоць сваё цела іголкай кожную гадзіну, абражаў ды прычыняў іншыя псіхічныя і фізічныя пакуты.

У міліцыю звярнуліся школьныя настаўнікі, якія заўважылі на целе дзіцяці сляды гвалту.

Суд Калужскай вобласці прыгаварыў бацьку-тырана да трох гадоў калоніі і пазбавіў бацькоўскіх правоў. Дзяўчынка цяпер жыве ў сваяка.

ДР belsat.eu паводле kaluga-poisk.ru

Стужка навінаў