У Расеі могуць заблакаваць «Telegram». Паўлу Дураву далі некалькі дзён на роздумы


Раскамнагляд (служба па нагляду ў галіне сувязі і інфармацыйных тэхналогіяў у РФ) гатовы заблакаваць рэсурс праз некалькі дзён у выпадку, калі ягоны ўладальнік Павел Дураў не ўнясе кампанію ў рэестр распаўсюднікаў інфармацыі.

«Нежаданне спадара Дурава даць ключы ад інфармацыі ўсім спецслужбам свету, а наколькі я ведаю, гэта так – дазваляе тэрарыстам па-ранейшаму беспакарана забіваць людзей з выкарыстаннем гэтага канала камунікацыі», – заявіў кіраўнік Раскамнагляду Аляксандр Жараў у эфіры тэлеканалу НТВ.

Раней уладальнік «Telegramʼу» заявіў, што ў 2017 годзе былі заблакаваныя больш за 5000 каналаў і групаў звязаных з прапагандаю тэрарызму.

ЮВ, belsat.eu, паводле tass.ru

Стужка навінаў