У Расеі хлопец насікаў на параненага сябра, каб «спыніць кроў» (ВІДЭА)

video

Два жыхары Хабараўску вярталіся ўвечары з лазні і наткнуліся на недружалюбную кампанію ў двары аднаго з дамоў. У ходзе канфлікту адзін з хлопцаў атрымаў удар нажом у бок.

Пасля таго, як нападнікі збеглі, на дапамогу параненаму прыйшоў ягоны сябар. Ён памачыўся на пацярпелага і распавёў пра гэта журналістам: «Я да яго падышоў, а ў яго кроў цячэ. Ну я яму пасікаў на бок, каб неяк кроў спыніць». Мужчына ўдакладніў, што даведаўся пра такі спосаб з інтэрнэту.

Пацярпелага адвезлі ў шпіталь, а ягоны сябар застаўся, каб даць тлумачэнні следчым. Паліцэйскія канфіскавалі скрываўленую футболку. Нападнікаў будуць шукаць.

ДР belsat.eu паводле gubernia.com

Глядзі таксама
Каментары