У Расеі блогера падазраюць у экстрэмізме з-за цытаты з дзіцячай кніжкі «Нязнайка»


Адміністратару краснадарскага пабліка «Радыкальныя летуценнікі» ў «Вконтакте» Міхаілу Малахаву 6 кастрычніка патэлефанавалі з пракуратуры: следчаму паступіў данос, у якім гаварылася, што ў пастах Малахава змяшчаецца экстрэмізм. Гаворка ішла пра пост, у якім быў скрыншот з кнігі «Нязнайка на Месяцы». Следчы не ўдакладніў, ці заведзеная справа, і ў якім статусе ён збіраецца гутарыць з блогерам.

Пост быў апублікаваны ў групе 28 сакавіка 2017 года. Ён змяшчае тэкст з кнігі «Нязнайка на Месяцы» Мікалая Носава, якая была выдадзена ў 1964 годзе:

У пракуратуры распавялі, што Міхаіла Малахава выклікаюць, таму што ў ведамства паступіла заява з просьбай праверыць гэты пост: магчыма, ён распальвае нянавісць да сацыяльнай групы «паліцэйскія» (артыкул 282 КК).

«Калі я гэта пачуў, я быў збянтэжаны і перапытаў: «Вы хочаце атрымаць тлумачэнні па ўрыўку з «Нязнайкі»? Ён распальвае нянавісць да паліцыянтаў? Вы сур’ёзна?» На што следчы мне суха адказаў: у гэтым разбярэцца лінгвістычная экспертыза», – распавёў openrussia.org Малахаў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў