У Расеі аўтар фільма пра плоскую Зямлю атрымаў прыз за лепшую асветніцкую праграму


Лаўрэатам расейскай нацыянальнай тэлевізійнай прэміі ТЭФІ-2017 у катэгорыі «Асветніцкая праграма» стала «Ваенная тайна» (тэлеканал РЕН-TV), аўтарам і вядучым якой зʼяўляецца Ігар Пракапенка.

На ўзнагароду ў гэтай намінацыі таксама прэтэндавалі праграмы «Цуд тэхнікі» з Сяргеем Малаземавым (НТВ) і «Вялікая опера» (Расея-Культура).

Пракапенка таксама зʼяўляецца аўтарам перадачы «Самыя шакавальныя гіпотэзы». У яе выпуску ад 25 верасня распавядалася аб тэорыі плоскай Зямлі.

«Ваенная тайна» выходзіць на РЕН з верасня 1998 года. Пракапенка і яго праграму неаднаразова папракалі ў распаўсюдзе лжэнавуковай тэорый, а апошнія некалькі гадоў – у антыўкраінскай і антызаходняй прапагандзе.

 

ІІ, belsat.eu; паводле meduza.io

Стужка навінаў