У Расеі 700-годдзе рубля адзначылі бойкай у басейне з чорнай ікрой

video

Раскошная вечарына прайшла днямі ў маскоўскім «Прэзідэнт-гатэлі». Паводле арганізатараў, канцэпцыя вечара заключалася ў тым, каб пераканаць прысутных, што «сітуацыя з нацыянальнай валютай у складаны для краіны час нармалізуецца».

Фішкай вечара, прысвечанага Дню рубля, быў басейн з чорнай ікрою, у якім біліся дзве мадэлі. Дзяўчыны сімвалізавалі «долар» і «еўра». Акрамя іх у басейне мог выкупацца кожны жадаючы. Хоць некаторыя СМІ паведамляюць, што ікра была сінтэтычнай.

У сацыяльных сетках некаторыя ўдзельнікі вечару пісалі, што імпрэзу падтрымала Міністэрства культуры РФ.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары