У пустыні Блэк-Рок у Невадзе стартаваў фестываль «Burning Man»


Burning Man – адзін з самых папулярных касцюміраваных арт-фестываляў Заходняга паўшарʼя, які прыцягвае наведнікаў з усяго свету.

Мерапрыемства распачало сваю гісторыю яшчэ ў 1986 годзе. Праходзіць імпрэза ў апошнія дні жніўня ў пустэльні Блэк Рок у штаце Нэвада, якая ператвараецца ў постапакаліптычны горад. Цяпер штогод сюды прыязджаюць да 70 тысяч чалавек. Фестываль у розны час наведвалі Лары Пэйдж, Ілон Маск і Марк Цукерберг.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў