У прыгарадзе Парыжу фанатык «ІД» забіў паліцыянта і ягоную жонку


Тэрарыста застрэлілі спецназаўцы. Падчас штурму злачынца заявіў пра сваю вернасць ІД і выкрыкваў экстрэмісцкія лозунгі.

Пазней «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць за забойства паліцыянта – намесніка начальніка дарожнай паліцыі ў камуне Мюро.

Трагедыя здарылася позна ўвечары 13 чэрвеня ў прыгарадзе Парыжа. Невядомы напаў на паліцэйскага на парозе ягонага дому і зарэзаў яго нажом. Пасля забойства злачынец зачыніўся ў доме загінулага, узяўшы ў закладнікі чальцоў ягонай сям’і. Мясцовыя СМІ паведамлялі, што ён можа быць суседам забітага.

ДР belsat.eu паводле Reuters, France-Presse

Стужка навінаў