У Празе загінула беларуская мастачка, дачка вядомага краязнаўца з Зэльвы


Пасля поўначы ў чэшскай сталіцы адбылася аварыя з удзелам беларускі.

Прэс-сакратар паліцыі Томаш Гулян агучыў выданню Idnes.cz адну з версіяў здарэння:

«Асоба ехала на счэпным прыстасаванні паміж вагонамі, альбо хацела пралезці праз яго паміж вагонамі трамвая на трамвайным прыпынку. А кіроўца, не падазраючы, што ў яго знаходзіцца чалавек паміж вагонамі, набраў хуткасць».

Расследаванне трагічнага выпадку цягнулася некалькі гадзінаў, да 03:30 рух на месцы здарэння быў спынены.

Паліцыя на месцы трагедыі

Загінулай аказалася 31-гадовая беларуска, мастачка Юлія Качук – ейнае цела апазнала сяброўка. Юлія жыла ў Празе і займалася мастацтвам. Бацька мастачкі – вядомы краязнаўца з Зэльвы Юрый Качук.

«Інцыдэнт цяпер расследуюць дэтэктывы аддзелу расследавання дарожна-транспартных здарэнняў, якія высвятляюць прычыну здарэння, якая дапаможа вызначыць ступень адказнасці кожнага ўдзельніка», – дадаў Томаш Гулян.

Беларусы Чэхіі збіраюць грошы для сям’і Юліі Качук

Беларусы Прагі сёння а 21:00 з кветкамі і знічамі збяруцца ля чэшскага Нацыянальнага тэатру, дзе адбылася жудасная аварыя. На месцы адбудзецца збор грошай для сям’і загінулай. Тыя, хто не можа прыйсці, але хоча дапамагчы, могуць пісаць на belarusy@gmail.com.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў