У Празе ў мужчыны, які пратэставаў супраць канвою NATO, забралі і выкінулі бел-чырвона-белы сцяг


Інцыдэнт адбыўся падчас праезду амерыканскага канвою праз тэрыторыю Чэхіі. Вайскоўцы сілаў альянсу вяртаюцца з Эстоніі ў Нямеччыну.

На відэа, апублікаваным на Noviny.cz, бачна, як двое мужчынаў хапаюць правакатара з бел-чырвона-белым сцягам і надпісам «ЗША – тэрарыст», вырываюць у яго нацыянальную сімволіку ды выкідваюць яе. Гэта прымушае мужчыну збегчы.

Пратэстоўца не апазналі. Хоць інтэрнаўты ў Facebook пішуць, што гэта муж Ніны Аксёнчык, вядомай у інтэрнэце сваймі некарэктнымі выказваннямі ў адрас габрэяў.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў