У пракуратуры заявілі пра зніжэнне колькасці злачынстваў у Менску


Фотаздымак мае ілюстратыўны характар

У сталіцы знізілася колькасць пацярпелых і загінулых у выніку злачынстваў.

Пра гэта заявілі на паседжанні каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Менску, якое адбылося ў гарадской пракуратуры.

За 10 месяцаў гэтага году ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага году колькасць зарэгістраваных у сталіцы злачынстваў знізілася на 15,7 %.

«Скарацілася колькасць забойстваў і замахаў на забойства. Акрамя таго, менш стала крымінальных дзеянняў, што былі здзейсненыя ў стане алкагольнага ап’янення, раней асуджанымі асобамі, групай, беспрацоўнымі і не навучэнцамі», – распавяла старэйшы памочнік пракурора Менску па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Наталля Косач.

Таксама на 16,6 % знізілася колькасць злачынстваў, здзейсненых няпоўнагадовымі.

У той жа час на нарадзе адзначылі і недахопы. Яны тычацца адсутнасці аналізу мясцовымі ўладамі эфектыўнасці падастаўлення прытулку пацярпелым ад гвалту ў сям’і, адсутнасць у шмат якіх установах адукацыі відэаназірання ды трывожнай сігналізацыі і інш.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Глядзі таксама
Каментары