У прадаўца аўто міліцыянты канфіскавалі грошы і аштрафавалі


У Берасці міліцыянты аштрафавалі прадаўца іншамаркі за тое, што той прыняў замежную валюту ў якасці аплаты за свой аўтамабіль.

Аддзел унутраных справаў адміністрацыі Ленінскага РАУС паведамляе, што падчас угоды па продажы аўто, жыхар гораду над Бугам атрымаў ад пакупніка 10 тысяча долараў ЗША. Міліцыянты адзначаюць, што асобы, якія прымаюць замежную валюту ў якасці плацежнага сродку, прыцягваюцца да адказнасці. Так і ў гэтым выпадку, мала таго, што берасцеец быў аштрафаваны на 50 базавых велічыняў, ці 1225 рублёў, дык і грошы, якія ён атрымаў ў памеры 10 тысяч долараў, міліцыянты канфіскавалі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў