У польскім Сейме праходзіць выстава, прысвечаная беларусам у польскім парламенце


Польскі Сейм прымае выставу, прысвечаную прадстаўнікам беларускай меншасці ў польскім парламенце. На некалькіх стэндах прадстаўленыя гістарычныя звесткі пра выбітных беларусаў, якія ў міжваенны перыяд стваралі падмуркі дэмакратыі ў Польшчы ды баранілі правы і інтарэсы нашых землякоў.

Сярод узгаданых асобаў піянеры як «левых», так і «правых» беларускіх партыяў: Адам Станкевіч – каталіцкі святар, першы старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Браніслаў Тарашкевіч – адзін са стваральнікаў партыі «Беларуская сялянска-працоўная грамада».

Гістарычная выстава яшчэ раз нагадвае як еўрапейскім чыноўнікам, так і наведнікам польскага парламенту пра беларускае пытанне, заўважыў старшыня камісіі замежных спраў Сейму РП Робэрт Тышкевіч.

Аўтарам ідэі выступіла Сільвія Тафілюк, якая за год сабрала інфармацыю ды аформіла яе ў стэнды. Выставу можна пабачыць цягам тыдня.

ВС, belsat.eu

Стужка навінаў