У польскай Кузніцы затрымалі беларускага кантрабандыста на кабрыялеце


Больш за 7000 пачкаў кантрабандных цыгарэт былі канфіскаваныя на беларуска-польскай мяжы ў Кузніцы.

Як піша сайт grodno24.com, цыгарэты былі схаваныя ў двух машынах, якія належаць грамадзянам Беларусі.

У першым аўтамабілі Nissan, які вёз кантрабанду, ехалі трое беларусаў. Падчас дэталёвага надгляду аўтамабіля высветлілася, што ў ім былі схаваныя кантрабандныя цыгарэты. У маторным адсеку і спінках сядзенняў беларусы схавалі больш за 4,7 тысяч пачак цыгарэт з беларускімі акцызамі. У кантрабандзе прызнаўся 37-гадовы пасажыр.

Іншы кантрабандыст – 51-гадовы грамадзянін Беларусі. Ён выкарыстаў кабрыялет Chrysler, каб схаваць сваю кантрабанду. У месцы, прызначаным для складнога даху аўтамабіля, польскія мытнікі знайшлі 2,5 тысячы пачкаў.

Затрыманы хаваў кантрабанду ў даху кабрыялета

Як паведамілі мытныя органы Польшчы, агульная сума кантрабанды склаў 150 тысяч злотых – 25 тысяч долараў.

KA, belsat.eu

Стужка навінаў