У Польшчы затрымалі беларуса з цыгарэтамі амаль на $ 1,4 мільёны


Кіроўцу «фуры» з рэкорднай партыяй кантрабандных цыгарэтаў пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.



Польскія мытнікі спынілі для праверкі 38-гадовага кіроўцу-дальнабойшчыка з Беларусі недалёка ад літоўска-польскай мяжы. Беларус сцвярджаў, што вязе ў Чэхію паперу. Тым не менш супрацоўнікі мытні вырашылі пільна праверыць груз, а таму прасвяцілі аўтамабіль з прычэпам рэнтгенам.

Аказалася, што кіроўца вёз каля 450 тыс. пачкаў цыгарэтаў без акцызаў, рынкавы кошт якіх складае каля 5,5 млн злотых (каля $ 1,36 млн).

Польская мытня канфіскавала нелегальны тавар і грузавік з прычэпам. Цяпер мытнікі высвятляюць, адкуль паходзяць цыгарэты і куды іх вёз затрыманы беларус. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

НМ, belsat.eu, паводле bialystok.scelna.gov.pl

Стужка навінаў