У Польшчы ўступіў у сілу закон аб паніжэнні пенсійнага ўзросту


З 1 кастрычніка мужчыны могуць выйсці на пенсію ў 65, а жанчыны – у 60. Раней узрост выхаду на пенсію складаў 67 гадоў.

У 2012 годзе польскія ўлады прынялі непапулярную праграму паступовага павышэння пенсійнага ўзросту для абодвух палоў да 67 гадоў. Новы склад парламенту (абраны ў 2015 г.) прыняў закон, які панізіў пенсійны ўзрост.

Скарыстацца правам ранняга выхаду на пенсію плануюць 82 % палякаў, адзначае польскі Фонд сацыяльнага страхавання (ZUS).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў