У Польшчы цягам адной гадзіны памерлі дзве пасажыркі аўтобусу «Санкт-Пецярбург – Прага»


Польская паліцыя і пракуратура высвятляюць прычыны смерці двух жанчын з Расеі.

Жанчыны памерлі ў панядзелак у літоўскім аўтобусе, які ехаў з Санкт-Пецярбурга ў Прагу праз Польшчу.

Раніцай 4 студзеня медыкам паступіў выклік на трасу S8 у Лодзінскім ваяводстве рэспублікі: 57-гадовая пасажырка страціла прытомнасць.

Нягледзячы на ​​ўсе прынятыя меры, расяянку выратаваць не ўдалося. Праз паўгадзіны стала дрэнна яшчэ адной пасажырцы: 65-гадовай жанчыне з Расеі стала кепска. Дактары не далі рады дапамагчы і ёй.

Прычыны смерці жанчын будуць усталяваныя пасля ўскрыцця.

У Польшчы за апошнія два дні больш за 20 чалавек змерзлі да смерці, у асобных рэгіёнах нашай заходняй суседкі тэмпература паветра апускалася ніжэй за 20 градусаў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў